?

Log in

Назад

Настальжы...

Маё пакаленьне мае тых, хто ня стаў на калены,
Сьвядомасьць не павінна хавацца па сутарэньнях.
Ад аднае думкі, што не адбудзецца зьменаў, робіцца дрэнна.
Хто сказаў, што ўздымаць скамянелых з каленаў дарэмна?

Я назіраю за тым, як сьляпыя ў цемру крочаць,
Я назіраю за тым, як краіна падлічвае крываточыны.
Я не пастаўлю свой подпіс за чырвона-зялёную роспач
Краіны-хосьпіс, краіны палярнае ночы.

Мы абраныя, нам раіць краіна крывавымі ранамі,
Каб не жылі падманам і апантана свабоды прагнулі,
Не былі ахвярамі й маліліся, гледзячы ў неба сіняе,
Каб ня зьнікла свабода, як некалі крыж Эўфрасіньні.

З намі кожны, хто зь верай у волю народжаны,
З намі кожны, хто страціў надзею апошнюю,
Хто ня ведае, дзе паставіць крыжы, хто недажыў,
Хто жывы! –
Пакаленьне jeans.

Віталь Рыжкоў
http://www.zastavki.com/pictures/1024x768/2009/Nature_Clouds_Night_sky_014305_.jpg

Апошні месяц

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728