?

Log in

Назад | Далей

Ох, гэты чароўны жнівень.. гэтыя палі, поўныя немагчыма цудоўных пахаў... Гэтае неба, ўжо бірузовае, але яшчэ не такое жорсткае, як увосень. Дрэвы атрымліваюць апошнюю асалоду лета, рабіна чырванее, вада падманліва блішчыць, заклікаючы ў свае пяшчотныя хвалі, але, як кажуць у народзе "мядведзь лапу ўжо апусціў", і вада насамрэч ужо халоооодная... Але якая нам справа да гэтага, калі мы купаліся нават у красавіку? Жнівень не спякотны, не халодны..хутчэй, ён вельмі пяшчотны - амаль як матуля. Апошні месяц бесклапотнага лета. Хутка восень - час закаханасьцяў і расчараваньняў. Рыхтуйцеся...
http://www.zastavki.com/pictures/1024x768/2009/Nature_Clouds_Night_sky_014305_.jpg

Апошні месяц

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728